Знайсці
06.08.2017 / 21:317РусŁacБел

У Віцебску хлопец на скутары ўрэзаўся ў слуп на могілках ФОТАФАКТ

6 жніўня ў Віцебску ў цяжкім стане ў бальніцу дастаўлены 29-гадовы кіроўца скутара, які трапіў у ДТЗ ля Стараўланаўскіх могілак, пішуць Народныя навіны Віцебска.

У 17:10 па тэлефоне 102 жыхары 2-га Лагернага завулка паведамілі ДАІ, што ў іх раёне ездзіць п'яны мужчына, які ўвесь час падае са скутара. Экіпаж ДАІ, што прыбыў на месца здарэння, убачыў, як скутарыст заехаў на Стараўланаўскія могілкі, а затым, пры выездзе з другога боку, урэзаўся ў ліхтарню за 5—7 метраў ад агароджы.

Інспектары ДАІ выклікалі на месца дарожна-транспартнага здарэння хуткую дапамогу, і пацярпелага мужчыну адвезлі ў бальніцу. За яго жыццё зараз змагаюцца медыкі. Таксама, для вызначэння яго фізічнага стану, у кіроўцы скутара ўзялі аналізы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930