Знайсці
06.08.2017 / 19:5717РусŁacБел

У РПЦ пракаментавалі скандал са святаром-сутэнёрам, затрыманым у Віцебску

Намеснік старшыні сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ ў размове з «Лентой.ру» пракаментаваў інфармацыю аб затрыманні ў Віцебску святара, якога беларускія следчыя падазраюць у сутэнёрстве.

«У выпадку, калі выстаўленыя абвінавачванні, нягледзячы на іх зусім беспрэцэдэнтны характар, пацвердзяцца, мы б зыходзілі з таго, што найлепшай для нас [царквы] была б выдача гэтага святара ў Расію для яго крымінальнага пераследу ўжо тут», — сказаў Кіпшыдзэ. Паводле яго слоў, такія меры адпавядалі б канвенцыі аб прававой дапамозе, заключанай паміж Масквой і Менскам.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па артыкуле аб арганізацыі занятку прастытуцыяй, спалучанай з вывазам меркаваных прастытутак за мяжу. «Падставай паслужылі матэрыялы, якія паступілі ад супрацоўнікаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі органаў унутраных спраў Віцебска», — паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці.

5 жніўня выданне 47news паведаміла, што ў Віцебску пры штурме прытону з прастытуткамі быў затрыманы святар з Ленінградскай вобласці Расіі. Пры ад'ездзе са свайго храма 2 жніўня ён распавёў, што збіраецца наведаць манастыр у Падмаскоўі. Сваёй жонцы айцец Мікалай (Мікалай Кірэеў) нічога не паведаміў, і тая праз некалькі дзён звярнулася ў паліцыю.

Высветлілася, што Кірэеў знаходзіцца ў Віцебску. У беларускім СК адзначалі, што святара затрымалі падчас аблавы на прытон з прастытуткамі, пры гэтым мужчына не быў кліентам. «Усё, што мы пакуль пачулі, гэта словы «ён збіраўся вывезці ў Санкт-Пецярбург жанчын», — пісаў 47news.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера