Знайсці
06.08.2017 / 19:3582РусŁacБел

Кіраўніца навін БТ трапіла ў скандал на паркоўцы ВІДЭА 

У адной з гераінь роліка «СтопХам у Мінску. Язда па тратуары» карыстальнікі інтэрнэту пазналі намесніка генеральнага дырэктара АТН Белтэлерадыёкампаніі Алу Рыжкевіч.

Глядзець з 5.54 хвіліны.

Ала Фёдараўна (бландзінка з кароткімі валасамі) разам са сваім спадарожнікам на «Аўдзі» ўпэўнена перасоўваліся па тратуары, што ў раёне праспекта Любімава. Мінчук Максім, які ў гэты час праязджаў там на ровары, зрабіў ім і іншым парушальнікам заўвагу ды пачаў здымаць усё гэта на відэа.

Кіроўцы, паводле словаў Максіма, сваімі паводзінамі тут адкрыта перашкаджаюць пешаходам і веласіпедыстам, час ад часу займаючы ўвесь тратуар — з аднаго боку паркуюцца, а з іншага едуць. Але замест таго, каб прызнаць сваю віну, яны паводзілі сябе даволі агрэсіўна.

У выніку неабыякавы хлопец выслухаў на свой адрас не адну абразу.

Дарэчы, большасць удзельнікаў гэтага «рэаліці-шоу» на Любімава прадэманстравалі няведанне не толькі правілаў дарожнага руху, але і закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», забараняючы веласіпедысту весці відэаздымку. Як мінімум, для супрацоўніка СМІ гэта дзіўна.

У каментарыі «НН» Ала Рыжкевіч назвала гэту сітуацыю звычайным бытавым канфліктам, на якім веласіпедыст зрабіў сабе піяр. І дадала, што, нягледзячы на гэта, «яму ўсё даруе».

А вось ДАІ ў дадзеным выпадку нікому нічога дараваць не збіралася.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930