Знайсці
06.08.2017 / 19:082РусŁacБел

Немка знайшла на беразе Эльбы «бурштын», які спантанна загарэўся ў кішэні

Нямецкая жанчына ледзь не атрымала апёкі, падабраўшы каменьчык, што падаўся ёй кавалкам бурштыну, піша Бі-бі-сі.

Але на самой справе гэта быў белы фосфар, які затым спантанна загарэўся.

41-гадовая жанчына знайшла цвёрды драбок у мокрым пяску на беразе ракі Эльбы непадалёк ад Гамбурга.

Яна паклала яго ў кішэню курткі, а саму куртку паклала на лаву.

Праз некаторы час мінакі ўбачылі, што куртка гарыць.

Каменьчык выявіўся кавалкам белага фосфару - рэчывам, якое можа спантанна загарацца пры кантакце з паветрам.

Белы фосфар уваходзіў у склад некаторых бомбаў часоў Другой сусветнай.

Паліцыя кажа, што яго лёгка пераблытаць з бурштынам і просіць людзей збіраць гэтую выкапнёвую смалу ў бляшанкі.

Па словах паліцыі, кавалачкі белага фосфару з бомбаў, скінутых саюзнікамі падчас вайны, да гэтага часу выносіць на бераг.

Белы фосфар гарыць пры тэмпературы 1300 градусаў і гэта полымя нельга згасіць вадой.

Яно выклікае жудасныя апёкі, якія часта патрабуюць перасадкі скуры.

Але на гэты раз пацярпела толькі куртка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера