У Дняпры патанула жанчына, яе дваіх дзяцей удалося выратаваць
Трагедыя здарылася сёння каля 13.00, піша БелТА. Сям'я адпачывала на беразе Дняпра каля вёскі Смычок. Жанчына 1993 года нараджэння разам з дзецьмі 3,5 і 4,5 гадоў знаходзілася ў вадзе. У нейкі момант жанчына і дзеці сталі тануць.
На дапамогу кінуліся адпачывальнікі. Яны дасталі малых з вады, іх маці выратаваць не ўдалося.
Смяротным быў заплыў і для 54-гадовага жыхара Светлагорскага раёна. Ён вырашыў пакупацца ў затоцы Бярэзіны, зайшоў у ваду, паплыў і знік з поля зроку іншых адпачывальнікаў. Да месца здарэння выклікалі вадалазаў Светлагорскай выратавальнай станцыі, якія дасталі цела патанулага. Ратавальнікі высвятляюць прычыны і абставіны гэтых здарэнняў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 18
Мінчука асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе — бэжавае паліто
 1
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера