Знайсці
06.08.2017 / 16:556РусŁacБел

У Кітаі знікла ўдава Лю Сяобо — Нобелеўскага лаўрэата, які сканаў у турме

Удава лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лю Сяобо, паэтка Лю Ся ўжо тры тыдні не выходзіць на сувязь, распавёў яе амерыканскі юрыст. Ён усклаў адказнасць за «гвалтоўнае знікненне» на кітайскія ўлады.

У скарзе, пададзенай адвакатам у працоўную групу ААН па нядобраахвотных і гвалтоўных зьнікненьнях, гаворыцца, што Лю Ся «ўтрымліваецца кітайскімі ўладамі ў невядомым месцы без сувязі з вонкавым светам».

Ён заявіў, што месцазнаходжанне жанчыны застаецца невядомым ад пахавання яе мужа 15 ліпеня.

«Я патрабую, каб кітайскія ўлады неадкладна далі доказ, што Лю Сяо жывая, і дазволілі ёй бесперашкодныя кантакты з сям'ёй, сябрамі, юрыстамі і міжнароднай супольнасцю», - цытуе «Франс прэс» заяву адваката.

Дысідэнт Лю Сяобо памёр ад раку печані месяц таму.

Ён стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, памерлым ў зняволенні, ад 1938 года, калі ў нацысцкай Германіі памёр пацыфіст Карл фон Асецкі.

ЗША, Еўрасаюз, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека і міжнародная арганізацыя Amnesty International заклікаюць Пекін вызваліць 56-гадовую Лю Ся, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам без прад'яўлення абвінавачванняў з таго часу, як яе муж атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2010 годзе.

Кітайскія ўлады настойваюць, што яна абсалютна вольная, і не кантактуе з сябрамі і юрыстам з-за гора ад смерці мужа.

Камітэт, які прысуджае Нобелеўскую прэмію міру, ужо заявіў, што «глыбока занепакоены» лёсам Лю Ся і непакоіцца пра яе псіхічным здароўе. Паведамляецца, што яна пакутуе ад дэпрэсіі з-за шматгадовага хатняга арышту і пастаяннага сачэння.

Нарвежскі Нобелеўскі камітэт заклікаў кітайскія ўлады «зняць усе абмежаванні, якія былі на яе накладзеныя», дадаўшы: «Калі яна хоча пакінуць Кітай, няма ніякіх падставаў адмаўляць ёй у магчымасці гэта зрабіць».

Лю Сяобо - публіцыст і ўніверсітэцкі прафесар, які стаў праваабаронцам, - упершыню трапіў у турму яшчэ пасля студэнцкіх дэманстрацый на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе.

У 2009 годзе быў асуджаны на 11 гадоў турмы за падрыўную дзейнасць, пасля таго як у сваіх артыкулах заклікаў увесці ў Кітаі шматпартыйную сістэму.

У 2010 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія, што выклікала рэзкую крытыку з боку Пекіна: МЗС КНР нават заявіў афіцыйны пратэст нарвежскаму паслу.

У Нобелеўскім камітэце Лю Сяобо назвалі галоўным сімвалам барацьбы за правы чалавека ў Кітаі.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера