Знайсці
05.08.2017 / 11:12РусŁacБел

Джыхадзіст у Аўстраліі спрабаваў падкласці бомбу ў багаж брата

Аўстралійская паліцыя заявіла аб затрыманні падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту, які спрабаваў даставіць выбуховае прыстасаванне на борт самалёта, падклаўшы яго ў багаж ўласнага брата, паведамляе ВВС.

Падазраваны быў арыштаваны ў мінулую суботу, 29 ліпеня, падчас паліцэйскіх рэйдаў ў Сіднэі. Паліцыя цяпер расследуе дзве справы аб падрыхтоўцы тэрактаў, арганізатары якіх дзейнічалі, як мяркуюць, пры падтрымцы тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Падазраваныя па другой справе планавалі вырабіць і прымяніць прыладу, якая б распыліла таксічны газ у нейкім людным месцы.

Паводле заявы паліцыі, гэтыя планы былі цалкам спыненыя.

Прадстаўнік федэральнай паліцыі Аўстраліі Майкл Фэлан заявіў, што гэта быў адна з самых хітрамудрых злачынных задум, калі-небудзь запланаваных на аўстралійскай зямлі.

У багажы была знойдзеная высокатэхналагічная выбуховая прылада ваеннага ўзору, высветленыя двое падазраваных, удакладніў ён.

Згодна з планам, брат аднаго з падазраваных, які, як мяркуе паліцыя, не ведаў пра выбухоўку, павінен быў пранесці яе ў багажы на борт самалёта кампаніі Etihad Airways, які пакідаў аэрапорт Сіднэя 15 ліпеня.

Аднак па невядомай прычыне ў апошнюю хвіліну рэалізацыя злачыннага плана была спыненая, і, хоць замінаваны багаж і быў прывезены ў аэрапорт, зарэгістраваны ён не быў. У выніку брат падазраванага падняўся на борт самалёта — кірунак вылету якога не ўдакладняецца, — і паляцеў без багажу.

«У нас ёсць сякія-такія здагадкі наконт таго, чаму чамадан не дабраўся да стойкі рэгістрацыі багажу, але я хачу сказаць цалкам дакладна: гэты багаж і блізка не падыходзіў да кантролю бяспекі», — сказаў Майкл Фэлан.

Паводле даных паліцыі, падазраваныя сабралі бомбу з дэталяў, якія прыбылі ў адным пакеце грузавым авіярэйсам з Турцыі пры садзейнічанні высокапастаўленага дзеяча ІД.

Адзін з падазраваных быў у кантакце з гэтым джыхадзістам пачынаючы з красавіка.

Па словах паліцыянтаў, калі план з бомбай на борце самалёта праваліўся, падазраваныя прыступілі да рэалізацыі другога плана па распыленні серавадароду ў грамадскім месцы.

Але ў мінулую суботу паліцыя спыніла дзейнасць падазраваных і канфіскавала хімікаты і кампаненты прылады.

Дзе менавіта падазраваныя мелі намер учыніць газавую атаку, у паліцыі не ўдакладняюць.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера