Знайсці
04.08.2017 / 18:5947РусŁacБел

Карпаў: Нарадзіцца ў Беларусі — не выйгрыш у латарэю

Нарадзіцца ў Беларусі, канешне, у цэлым — не выйгрыш у латарэю. Можна было б нарадзіцца ў Чэхіі і стаць гатычным і востраверхім, як Прага. Ці ў Маскве і стаць сусальным, купалагаловым. Можна нарадзіцца ў Нью-Ёрку, стаць усеабдымным, самазасяроджаным гаспадаром планеты. Ці ў Лондане і стаць спадкаемным, пераемным, манерным, тысячагадовым. Можна нарадзіцца ў Рэйк'явіку і быць як ідэальная паштоўка — пахмурным і бяскрайнім. Можна нарадзіцца ў Варшаве і не застаць паражэнняў, а заспець толькі перамогі і марыць пра будучую імперыю, несучы ў сабе паблажлівасць і легенды. Можна нарадзіцца ў Вільні і навучыцца не аддзяляць свае мары пра сябе і гісторыю сябе. Можна нарадзіцца ў Кіеве і адчуць сябе богам, які назірае, як усё нараджаецца. Але асабіста для мяне, напэўна, нарадзіцца ў Менску — гэта латарэя, ў якой я выйграў першы раз у жыцці.

Жыццё ў Беларусі — гэта бясконца цягаць яе з сабой без магчымасці ёй падзяліцца. Без магчымасці яе апісаць, без магчымасці расказаць пра свае надзеі. У Беларусі трэба пісаць вершы, бо добрыя вершы пішуцца ад пакуты. А тут трэба ўвесь час пакутваць для таго, каб навучыцца радавацца дробязям — бо тут няма вялікіх радасцяў. Тут радасць — гэта сустрэты неабыякавы чалавек. Тут радуешся кожнай прыкмеце таго, што ты сваю Беларусь носіш не адзін.

Тут адчуваеш эйфарыю ад таго, што ты — працяг пакаленняў, якія жылі насуперак і не зніклі. І ты не знікнеш. І гэты катарсіс, гэтае захапленне ад разумення марнасці змагання за гэтую краіну і адначасовае разуменне немагчымасці яе страціць, гэтае жыццё на абодвух палюсах адначасова. Неверагодна. Гэта немагчыма апісаць і нават немагчыма да канца адчуць. Гэта як ісці па дне ракі. Ісці, а не плыць, ісці, а не ўсплываць. Самому выбіраць хуткасць і ніколі не ведаць, куды, і ніколі не бачыць на сто крокаў наперад, і ніколі не крыкнуць, і ніколі нічога не пачуць, акрамя уласнага пульса. 

Тысячы людзей, сотні тысяч людзей, мільёны, не бачачы адно аднаго, не ведаючы адно аднаго — у адным кірунку ідуць па дне ракі. Хаця дно назначана не для хады, а для таго, каб апусціцца ў яго, каб парасці ракавінамі, каб карміць ракаў.

facebook.com/StasKarpau

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930