Знайсці
04.08.2017 / 17:431РусŁacБел

У Пухавічах жанчына абакрала п'яную сяброўку ў лазні

У аграгарадку Пухавічы 33-гадовая жанчына абакрала сваю знаёмую, калі тая прылегла адпачыць, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Злачынства было ўчыненае ў лазні, куды зламысніца прыйшла па запрашэнні сяброўкі. Жанчыны не толькі мыліся, але і выпівалі ў коле іншых знаёмых.

uvd-mo.gov.by

Увечары гаспадыня дома пакінула кампанію і ў стане моцнага алкагольнага ап'янення заснула ў прылазніку. Гэтым скарысталася госця, зняўшы з яе шыі залаты ланцужок і крыжык з шыі, а таксама два пярсцёнкі з рукі на агульную суму 700 рублёў.

Ачомаўшыся, пацярпелая не адразу зразумела, куды зніклі яе каштоўнасці, таму заявіла аб прапажы ў міліцыю толькі праз некалькі дзён.

Аператыўнікі выявілі сярод удзельнікаў п'янай кампаніі падазраваную, аднак ювелірныя вырабы жанчына паспела збыць. Як мяркуецца, золата яна заклала ў адным са сталічных ламбардаў, а атрыманыя грошы выдаткавала на забавы.

Цяпер у дачыненні да падазраванай распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Беларусі («Крадзеж»). З улікам таго, што жанчына два месяцы таму вызвалілася з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбывала пакаранне за крадзеж, ёй пагражае да 3 гадоў зняволеньня.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера