Знайсці
04.08.2017 / 15:23РусŁacБел

У парку Горкага з'явілася зона адпачынку з бясплатным Wi-Fi 

«Паветраная» зона адпачынку з бясплатным Wi-Fi з'явілася ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. М. Горкага. Аўтар і выканаўца праекта — мабільны аператар life:).

Зона адпачынку ўкамплектавана «паветранымі» ламзакамі, на якіх можна зручна размясціцца і прыемна правесці час на свежым паветры. Галоўная фішка — гэта магчымасць бясплатнага доступу да інтэрнэту.

Скарыстацца ламзакамі можа любы наведвальнік парку. Зона працуе штодня па буднях з 14.00 да 20.00 і па выходных — з 11.00 да 20.00. Знайсці месца адпачынку дапамогуць прамоўтары, якія пакажуць правільны шлях.

Для аматараў правесці час на прыродзе з карысцю для здароўя па суботах у зоне адпачынку будуць праводзіцца бясплатныя заняткі хатха- і акра-ёгай (парнай). Заняткі будуць праходзіць кожную суботу з 17.00 да 18.30. 

Зона адпачынку будзе працаваць у парку да канца верасня.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930