Знайсці
04.08.2017 / 15:1221РусŁacБел

У Аўстраліі — скандал вакол моднага паказу купальнікаў «плюс сайз»

У Аўстраліі разгарэліся лютыя дэбаты з нагоды з'яўлення на модным паказе, арганізаваным часопісам Sports Illustrated, адначасова стандартных дзяўчат-мадэляў і мадэляў «плюс сайз». У часе паказу і худыя, і поўныя мадэлі дэманстравалі купальнікі.

У сіднэйскай газеце Daily Telegraph з'явіўся артыкул, аўтар якой крытыкаваў з'яўленне на подыуме поўных мадэляў, назваўшы безадказным рашэнне іх запрасіць. Эксперт-медык, з якім пагаварыў журналіст, заявіў, што такія мадэлі рэкламуюць небяспечны для здароўя лад жыцця.

Іншыя эксперты, якія выказаліся для артыкула, лічаць, што ў модных паказах могуць удзельнічаць дзяўчыны любога целаскладу.

Спрэчкі пачаліся пасля рэплікі калумніста Сарайі Фуда: «Калі модная індустрыя вырашыць спыніць выкарыстоўваць мадэляў, якія згаладаліся да стану «скура і косткі», ёй і ў гэтым выпадку не варта аддаваць перавагу нездароваму целаскладу іншага тыпу».

Рэдактар Sports Illustrated Эм Джэй Дэй адказаў, што «прыгажосць не значыць, што ўсе павінны быць аднаго памеру».

У спрэчку ўступілі і лекары. Прэзідэнт аўстралійскай медыцынскай асацыяцыі Новага Паўднёвага Уэльса Брэд Фрэнк параўнаў паўнату з курэннем: «Калі б мадэль прайшлася па подыўме з цыгарэтай, гэта быў бы вельмі нездаровы знак. І тое самае: калі вельмі поўныя мадэлі або мадэлі з атлусценнем дэманструюць адзенне, гэта значыць, што мы вітаем атлусценне. Гэта вельмі небяспечна».

На думку Фрэнкама, некаторыя мадэлі на паказе Sports Illustrated пакутавалі на атлусценне.

Кіраўнік даследчага цэнтра атлусцення прафесар Джон Дыксан, у сваю чаргу, лічыць, што мадэлі павінны прадстаўляць грамадства, а значыць, яны могуць быць любога памеру.

«28% аўстралійцаў пакутуюць ад залішняй вагі. І гэта вельмі абразлівая заява, што поўным людзям не месца на подыуме», — заявіў ён.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера