Знайсці
17.08.2017 / 07:2314РусŁacБел

Беларускія прыстаўкі з 90-х, якія былі не горшыя за японскія — гісторыя і ФОТА

Ужо чатыры дзесяцігоддзі тэлевізійныя гульнявыя прыстаўкі дораць радасць дзецям і дарослым па ўсім свеце. Некаторыя з іх паспелі стаць сапраўднымі легендамі, а персанажы іх гульняў, такія як Марыа або Сонік, — часткай масавай культуры. Пра тое, які ўнёсак зрабілі беларусы ў развіццё відэагульяў у эру да Xbox, PlayStation і віртуальнай рэальнасці, чытайце ў гэтым артыкуле.

Прыстаўка Dendi

У 90-х гадах на постсавецкай прасторы імкліва набіралі папулярнасць гульнявыя кансолі. Спачатку гэта была японская Nintendo Entertainment System (NES, або Famicom), якая прынесла свету дагэтуль папулярнага вясёлага вадаправодчыка Mario, а потым і яе расійскі клон — Dendy.

Але мала хто ведае, што свой аналаг «Дэндзі» выраблялі і беларусы!

Фота тут і ніжэй - http://zxbyte.ru

Знаёмцеся, гэта — прыстаўка для відэагульняў «Эльф». Яе выпускам у пачатку 90-х займаўся брэсцкі завод «Цветатрон» (існуе і зараз). Колькасць экзэмпляраў, якія выйшлі ў продаж, — усяго некалькі тысяч.

Прыстаўка выкананая па класічнай схеме: сама прыстаўка, картрыджы з гульнямі, джойсцікі, крыніца электрасілкавання.

Джойсцік, які таксама можна было купіць асобна ад прыстаўкі, знешне падобны да свайго брата ад «Дэндзі» — такія ж дзве кнопкі і крыж.

Натуральна, з прыстаўкай прадаваліся і картрыджы з гульнямі.

Прыстаўка мела відэавыхад для падключэння да тэлевізара па RGB. Таксама падключыцца да тэлевізара можна было праз антэнавы раз’ём. Адначасова можна было падключаць два джойсцікі, што дазваляла ўладальніку прыстаўкі гуляць з сябрам.

Пры запуску прыстаўка выводзіла на экран спіс гульняў, якія былі захаваныя ў картрыджы. Без картрыджа выводзіўся пусты спіс. Пры старце кожнай гульні на экран выводзілася яе кароткае апісанне і правілы кіравання. Вось некаторыя з гульняў, якія прапаноўваў «Эльф»:

Цяпер, калі існуе Xbox і Kinect, якія дазваляюць кіраваць гульнёй, выкарыстоўваючы рэальныя рухі ўсім целам, і калі акуляры віртуальнае рэальнасці сталі даступныя для ўсіх, прыстаўкі з 90-х выглядаюць як дыназаўры, і маладому пакаленню цяжка ўявіць, што калісьці гэта была адзіная магчымасць паглыбіцца ў свет касмічных войнаў і захапляльных лабірынтаў.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031