Знайсці
04.08.2017 / 12:2210РусŁacБел

У ДНК старажытных грэкаў знайшлі ўсходнееўрапейскія сляды

Кноскі палац на Крыце быў адным з цэнтраў мінойскай цывілізацыі.

Амерыканскія навукоўцы правялі серыю аналізаў ДНК, узятых з шкілетаў у Грэцыі, датаваных бронзавым векам — часам росквіту Эгейскай цывілізацыі.

Менавіта да гэтага перыяду адносіцца ўзнікненне пісьменства і гарадскога планавання, а таксама рэзкі скачок у развіцці мастацтва і архітэктуры.

Даследаванні паказалі, што прадстаўнікі Эгейскай цывілізацыі былі не прыхаднямі, а ў асноўным фермерамі, продкі якіх тысячагоддзямі жылі ў гэтым рэгіёне.

«Гэта першыя вядомыя нам цывілізацыі на тэрыторыі Еўропы з развітай пісьменнасцю. Але адкуль прыйшлі гэтыя людзі і як яны стваралі сваю дзівосную культуру — гэты пазл яшчэ трэба сабраць», - распавёў Іосіф Лазарыдзіс з медыцынскай школы Гарварда, які браў актыўны ўдзел у даследаваннях.

«З ўзорамі старажытнай ДНК мы можам распачаць пошукі адказаў на гэтыя пытанні», - падзяліўся ён.

Геаграфічны фактар ДНК

Лазарыдзіс патлумачыў, што людзі, якія стваралі цывілізацыі, не былі прыхаднямі, яны былі мясцовымі і паходзілі ад перасяленцаў з Анатоліі, якія прынеслі ў Еўропу земляробства ў часы неаліту каля 7 тысяч гадоў таму (ад 62 да 86% генетычнага матэрыялу ў ДНК).

Мікейцы стварылі адну з першых цывілізацый на тэрыторыі мацерыковай Грэцыі.

Але продкамі прадстаўнікоў мікенскай і мінойскай цывілізацыі былі таксама і людзі, якія засялялі сучасныя Каўказ і Іран (ад 4 да 16% генетычнага матэрыялу).

Мікенцы (але не мінойцы) таксама нясуць генетычны след людзей, якія жылі далей на поўнач — на тэрыторыі сучаснай усходняй Еўропы і да Цэнтральнай Азіі (таксама ад 4 да 16% генетычнага матэрыялу адносяцца да гэтай крыніцы).

Атрыманыя звесткі адпавядаюць папярэднім аналізам старажытнай ДНК, дзякуючы якім быў высветлены факт масавай міграцыі ў Еўропу з тэрыторыі, населенай мінойцамі і мікенцамі.

Гэтыя качавыя жывёлаводы зрабілі вялікі ўплыў на генафонд Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы.

Калі канкрэтна адбывалася міграцыя, пакуль невядома, але абодва генетычныя кампаненты не прысутнічаюць у ДНК земляробаў, якія засялялі тэрыторыю Грэцыі ў перыяд неаліту. Магчыма, гэта азначае, што самыя познія хвалі міграцыі могуць быць датаваныя 3 і 4 тысячагоддзямі да нашай эры.

Абедзве хвалі міграцыі маглі стаць свайго роду «культурнымі разбуральнікамі», мяркуе Лазарыдзіс.

«Перасяленцы маглі быць носьбітамі інавацый, свайго роду транспартам для пранікнення новых элементаў культуры ў Грэцыю», - патлумачыў ён.

Навукоўцам не ўдалося знайсці доказы міграцыі ў Грэцыю людзей з тэрыторыі старажытнага Егіпта або з тэрыторыі ўсходняга Міжземнамор'я, на якіх пражывалі прадстаўнікі фінікійскі культуры.

Паходжанне мовы

Дадзеныя аналізу ДНК могуць таксама праліць святло на паходжанне грэцкай мовы.

На гэтай адноўленай фрэсцы Кноскі палаца - мінойскія жанчыны.

Як і большасць сучасных еўрапейскіх моў, грэцкая адносіцца да індаеўрапейскай групы, якую яднаюць падобныя правілы граматыкі і слоўнік.

Але як і калі індаеўрапейскія мовы пашырыліся па тэрыторыі Еўропы застаецца прадметам спрэчак.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэтыя мовы былі прынесены першымі земляробамі, што мігравалі з усходу.

Іншыя лічаць, што мовы пашырыліся пазней, у бронзавым веку - пастухамі, якія прыйшлі з заходніх стэпаў.

Высветлена, што мікенцы гаварылі на адной з ранніх формаў грэцкай мовы. Мінойцы жа валодалі так званым «лінейным» пісьмом — на ім можна чытаць, але яго пакуль нельга перакласці.

Гэта азначае, што іх мова належала альбо да асобнай галіны індаеўрапейскіх моў, альбо да іншай моўнай сям'і.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930