Знайсці
04.08.2017 / 11:4711РусŁacБел

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн: Разглядала магчымасць выступу за Расію

Вядомая беларуская вяслярка Кацярына Карстэн распавяла ў інтэрв'ю «Спартыўнай панараме», чаму адмовілася выступаць за Расію.

— Вас клікалі выступаць за Расію. Чаму адмовіліся?

— Разглядала такую магчымасць, бо быў канфлікт паміж маім асабістым трэнерам і галоўным трэнерам. Сядзела ў адной лодцы з Ленай Хлопцавай, і яна праз гэта была вымушаная кінуць спорт. Трэнер дамовіўся з расейцамі, якія дазволілі мне правесці ў іх краіне некалькі збораў. Тады мяне і паклікалі, але мне не хацелася пакідаць радзіму.

— Чым скончыўся канфлікт?

— Галоўны трэнер спачатку не рабіў мне зборы, не даваў лодкі. Прыйшлося ўмяшацца міністру спорту, які дазволіў мне трэніравацца асобна ў майго трэнера Анатоля Квяткоўскага і паабяцаў купіць добрую адзіночку. Я стала працаваць з мужчынскай камандай і засталася ў Беларусі.

— Як вы пазнаёміліся з мужам-немцам?

— Гэта было ў час канфлікту з галоўным трэнерам у 1995 годзе. Я адправілася трэніравацца з мужчынскай камандай, а ён сябраваў з іх трэнерам. На зборах у Брэсце перад чэмпіянатам свету ўбачыў, што я хаджу хмурная і адна, і ўвесь час спрабаваў мяне развесяліць. Заляцаўся асцярожна, спачатку папрасіў дазвол трэнера, каб я паказала яму горад. Так мы сталі бачыцца часцей, а калі я выйшла за яго замуж, пераехалі ў Нямеччыну. Калі зацяжарыла, ён сказаў, што хоча, каб дзіця жыло ў Германіі і атрымала грамадзянства. Я ж стала там трэніравацца пад кіраўніцтвам нямецкага трэнера, і мне прапанавалі выступаць за Нямеччыну. Паабяцалі кватэру, па настаўніку нямецкай мовы, але на практыцы ўсё аказалася больш складана. Мне дазволілі жыць у Германіі і выступаць за Беларусь. Я была шчаслівая, што ў мяне з'явіліся выдатныя ўмовы для трэніровак і пры гэтым магла выступаць за сваю радзіму, — распавяла Карстэн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера