Знайсці
04.08.2017 / 08:073РусŁacБел

Амерыканскі генерал: Расія недастаткова празрыстая з вучэннямі ў Беларусі

Як заявіў агенцтву Reuters 3 жніўня камандуючы амэрыканскімі сіламі на вучэньнях у Эўропе генэрал Джон Гілі, Масква «недастаткова празрыстая», бо не запрасіла заходніх назіральнікаў, тады як расейскія прадстаўнікі прысутнічалі на нядаўніх манэўрах ЗША і NATO ў Чарнаморскім рэгіёне.

У намечаных на 14-20 верасьня вучэньнях «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі маюць прыняць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў і 680 адзінак баявой тэхнікі.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заяўляў: «Я патрабую, каб гэтае мерапрыемства на тэрыторыі нашай краіны было празрыстым і ўсе мерапрыемствы былі даступныя ня толькі для нашых сяброў па АДКБ, ЭАЭС, СНД, але і для прадстаўнікоў Паўночнаатлянтычнага блёку. Мы нічога не хаваем і хаваць не павінныя. Калі натаўцы хочуць прысутнічаць на нашым вучэньні, калі ласка».

Генэрал Гілі расказаў, што ў адказ на ўзрастаньне пагрозы агрэсіўных дзеяньняў з боку Расеі — ЗША у 2018 годзе плянуюць правесьці з саюзьнікамі па NATO 11 буйных вучэньняў наземных сіл, авіяцыі і флёту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930