Знайсці
03.08.2017 / 20:1157РусŁacБел

Жыхары Зялёнага Луга просяць разбіць сквер імя Лукашэнкі

З 1 па 25 ліпеня ў Мінску праходзіла грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця тэрыторыі ў межах Лагойскага тракта — вул. Сядых — вул. Кедышкі — вул. Славінскага — паўночнай мяжы ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 320ЛР, паведамляе realt.by.

На месцы пусткі па вул. Каліноўскага, дзе цяпер праходзіць лінія электраперадач, горадабудаўнікі прапанавалі ўзвесці тры жылыя комплексы: «Венецыя», «Маланка» і «Гарадская сцяна», апусціўшы ЛЭП пад зямлю. Жыхароў мікрараёна такі расклад не задаволіў, і яны накіравалі ў адміністрацыю 5690 подпісаў супраць рэалізацыі праекта.

Горадабудаўнічы савет разгледзеў звароты мінчукоў і палічыў іх слушнымі: кватэры ў новабудоўлях, якія былі запраектаваныя на гэтай тэрыторыі, не забяспечваліся сацыяльнай інфраструктурай. Месцаў у дзіцячых садках, школах і паліклініках жыхарам новых дамоў не хапіла б. Цяпер праект адпраўлены на дапрацоўку. Невядома, якія змены ўнясуць у яго горадабудаўнікі, але жыхары раёна прапаноўваюць ім разбіць на месцы пусткі сквер імя першага прэзідэнта Беларусі.

«Мы хочам прапанаваць гораду пасля кабліравання ЛЭП уздоўж вул. Каліноўскага на ўчастку паміж вул. Кедышкі і Лагойскім трактам уладкаваць бульвар або сквер і размясціць там спартыўныя пляцоўкі, якіх вельмі не хапае. Так як азеляненая тэрыторыя, аб якой ідзе гаворка, знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар Кастуся Каліноўскага, знакавай асобы ў гісторыі Беларусі, а таксама ўлічваючы ролю кіраўніка дзяржавы ў станаўленні сучаснай незалежнай Беларусі і яго падтрымку развіцця даступнага для моладзі спорту, лічым, што будучы сквер або бульвар павінен насіць імя першага прэзідэнта Беларусі», — пракаментавала Людміла Бяляева-Гундорына, прадстаўніца ініцыятыўнай групы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера