Знайсці
03.08.2017 / 18:398РусŁacБел

Трамп абвінаваціў кангрэс у пагаршэнні адносін з Расіяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў амерыканскі кангрэс у тым, што адносіны Вашынгтона і Масквы знаходзяцца на «небывала нізкім узроўні», піша ВВС. 

«Нашы адносіны з Расіяй знаходзяцца на небывала нізкім і небяспечным узроўні. Можаце падзякаваць кангрэсу, гэтыя ж людзі не могуць нават даць нам медыцыну», — напісаў ён у сваім твітары.

Каментар Трампа прагучаў усяго праз суткі пасля таго, як ён ухваліў увядзенне новых санкцый супраць Расіі.

Падпісаўшы закон, Трамп адразу ж заявіў, што ён утрымлівае «антыканстытуцыйныя нормы».

«Я выступаю за больш жорсткія меры, за тое, каб пакараць і спыніць агрэсіўныя і дэстабілізуючыя паводзіны Ірана, Паўночнай Карэі і Расіі, і ў той жа час лічу, што гэты закон мае істотныя недахопы, — заявіў Трамп. — Кангрэс, спяшаючыся прыняць гэты закон, уключыў у яго некалькі відавочна антыканстытуцыйных палажэнняў».

Галоўнае ў новым законе — тое, што ён пазбаўляе прэзідэнта магчымасці адмяняць санкцыі супраць Расіі без дазволу кангрэса.

Дональд Трамп па ходзе перадвыбарчай кампаніі і ў першs час на пасадзе прэзідэнта казаў, што гатовы наладзіць адносіны з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, калі з ім удасца, па выразе Трампа, «заключыць добрую здзелку».

Рашэнне кангрэса ЗША прыняць закон аб санкцыях было ў першую чаргу прадыктавана менавіта жаданнем пазбавіць імпульсіўнага прэзідэнта магчымасці неабдумана заключаць падобныя «здзелкі».

Трамп пасля падпісання закона ўсё ж заклікаў кангрэсменаў не вельмі перашкаджаць яму ў перамовах па Украіне, а таксама ва ўзаемаадносінах з Еўрасаюзам.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930