Знайсці
03.08.2017 / 15:0419РусŁacБел

Мінская міліцыя прадае аўтазакі праз УКантакце ФОТА

У сувязі з абнаўленнем аўтапарку сталічная міліцыя прадае службовыя аўтамабілі.

Азнаёміцца з асартыментам можна ў суполцы УКантакце. У наяўнасці УАЗікі, Жыгулі, Лады, некалькі аўтобусаў і мікрааўтобусаў.

І аўтазак.

Аўтазак будзе каштаваць 16,5 тысячы беларускіх рублёў. УАЗ — 2 ці 3 тысячы, іржавы жыгулёнак — 1,3 тысячы.

«Для тых, хто захапляецца рыбалкай або паляваннем, гэты транспарт незаменны ў суадносінах «кошт-якасць». Па словах начальніка аўтагаспадаркі ГУУС Мінгарвыканкама Валерыя Траўкіна, некаторыя пакупнікі бяруць іх для паўсядзённых мэтаў, — паведамляюць міліцыянты пра службовыя аўто. — Вядома, гэтыя машыны не ў ідэальным стане, бо яны ўжо больш за дзясятак гадоў эксплуатаваліся, а прабег ўжо пераваліў за 100 тысяч кіламетраў. Але пры пэўным касметычным рамонце і замене некаторых дэталяў «жалезны конь» яшчэ нямала адслужыць свайму новаму гаспадару. Варта адзначыць, што такія аўто карыстаюцца папулярнасцю. Толькі за мінулы месяц было прададзена з дзесятак машын».

Перад продажам уся міліцэйская атрыбутыка з машын будзе прыбрана. Іх перафарбуюць і здымуць мігалкі, паведамілі ў прэс-службе мінскай міліцыі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930