Знайсці
03.08.2017 / 17:5280РусŁacБел

Лукашэнка: Ніякай адмены дэкрэта №3 быць не можа

Да першага кастрычніка павінен быць абноўлены дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, заслухаўшы даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі і садзейнічанні занятасці насельніцтва, перадае карэспандэнт БелТА.

«Як мне далажылі, ужо завершана падрыхтоўка новай рэдакцыі дэкрэта №3. Я хацеў бы грунтоўнага даклада на гэтую тэму, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Да першага кастрычніка мы павінны мець гэты дакумент».

«Грамадства павінна ведаць, што ніякай адмены дэкрэта №3 быць не можа. Я ўжо матываваў гэтае пытанне: як мінімум паўмільёна у нас непрацуючых людзей. З іх 200 тыс. мы можам вызваліць: шматдзетных, хворых, інвалідаў, людзей, якія, можа, і хочуць працаваць, але ў іх не выходзіць у сілу жыццёвых абставінаў. Але 300 тыс. дзе? Таму дэкрэт №3 - гэта 300 тыс. тых, хто павінен працаваць, але не працуе. І мы іх павінны прымусіць працаваць. Вось і ўся ідэалогія. Хаваць тут ад народа нічога не трэба», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера