Знайсці
01.08.2017 / 20:205РусŁacБел

Біткойн падзяліўся на дзве альтэрнатыўныя валюты

Буйныя групоўкі, занятыя здабычай біткойнаў, не змаглі прыйсці да агульнага рашэння, якое захавала б адзіную крыптавалюту. Такім чынам, біткойн падзяліўся на дзве часткі: bitcoin і bitcoin cash, піша Tut.by.

«Падобна на тое, што ёсць некаторыя тэхнічныя праблемы, якія маглі запаволіць працэс, але так, адбыўся форк (падзел на дзве галіны)», — паведаміў Business Insider Пітэр Баравых з кампаніі Blockchain Global.

Прыхільнікі bitcoin cash лічаць, што гэта «ўдыхне новае жыццё» ў біткойн і дапаможа вырашыць некаторыя праблемы: напрыклад, нізкай хуткасці транзакцый.

Нагадаем, кампаніі не могуць прыйсці да адзінага меркавання наконт правілаў шыфравання. З аднаго боку, у гэтай «вайны» ёсць так званыя распрацоўшчыкі, якія выступаюць за меншыя блокі біткойнаў, каб абараніць сеціва ад хакерскіх нападаў. З іншага боку, ёсць майнеры, якія хочуць павялічыць памер блокаў і ператварыць сістэму ў больш хуткую і маштабаваную.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера