Знайсці
02.08.2017 / 10:311РусŁacБел

Сібірскія навукоўцы стварылі перспектыўны варыянт вакцыны супраць рака

Навукоўцы Інстытута хімічнай біялогіі і фундаментальнай медыцыны стварылі перспектыўны для далейшай працы варыянт вакцыны супраць ракавых захворванняў на аснове клетак, якія актывізуюць супрацьпухлінны адказ імуннай сістэмы, паведамляе выданне Сібірскага аддзялення РАН «Навука ў Сібіры».

Газета адзначае, што прэпарат ствараецца на аснове дэндрытных клетак, якія маюць коснамазгавое паходжанне. Яны паглынаюць пухлінавы антыген, апрацоўваюць яго ўнутры сябе і прадстаўляюць яго Т-лімфацытам, актывуючы імунны адказ. Такім чынам, Т-лімфацыты пачынаюць адрозніваць клеткі ўласнага арганізма ад заражаных, пухлінавых або чужародных. Такая стратэгія стварэння проціпухлінных вакцын называецца імунатэрапіяй. 

Схема атрымання вакцыны складаецца ў наступным: у пацыента забіраюць перыферычную кроў, з якой атрымліваюць няспелыя дэндрытныя клеткі, нагружаюць іх рознымі пухлінавымі антыгенамі, стымулююць паспяванне дэндрытных клетак, а потым уводзяць назад у арганізм.

Пакуль застаецца не вырашанай праблема эфектыўнай дастаўкі антыгенаў ў дэндрытныя клеткі. Навукоўцы працуюць над гэтай задачай і сінтэзавалі ліпасомы, якія дастаўляюць нуклеінавыя кіслоты, што кадзіруюць пухлінавыя антыгены, у дэндрытныя клеткі.

«Створаная па гэтым прынцыпе вакцына была правераная на мышах: яе выкарыстанне прывяло да таго, што колькасць метастазаў меланомы ў мышэй знізілася ў 5-6 разоў адносна кантрольнай групы», — адзначаецца ў матэрыяле.

РІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера