Знайсці
28.07.2017 / 17:5321РусŁacБел

Вайскоўцаў прыцягнулі да збору ўраджаю

У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Узброеныя Сілы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям у правядзенні ўборкі, паведамляецца на сайце Міністэрства абароны.

Асабовы склад УС Беларусі з 25 ліпеня прыступіў да работ у 14 сельскагаспадарчых арганізацыях у Мінскім, Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці, Мсціслаўскім, Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці.

Для кіраўніцтва дзеяннямі асабовага складу, выдзеленага для аказання дапамогі па ўборцы ўраджаю, арганізацыі ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады ва Узброеных Сілах створаная аператыўная група.

Са складу вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу злучэнняў і воінскіх часцей УС сфармаваныя зводныя аўтамабільныя ўзводы 30-й асобнай чыгуначнай брыгады дэпартамента транспартнага забеспячэння Мінабароны і 15-й зенітнай ракетнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

Для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў задзейнічана больш за 80 ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу і больш за 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. На сённяшні дзень перавезена больш за 560 т сельскагаспадарчай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930