Знайсці
28.07.2017 / 13:1319РусŁacБел

Мінздароўя прапануе забараніць у Беларусі курэнне на балконах

Міністэрства аховы здароўя прапануе ўключыць балконы і лоджыі ў спіс грамадскіх месцаў, дзе забаронена курэнне. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот, які паступіў у Палату прадстаўнікоў і ў Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БелТА.

У адказе паведамляецца, што Міністэрства здароўя з улікам шматлікіх прапаноў грамадзян, якія тычыліся забароны курэння на балконах і лоджыях кватэр жылых дамоў, а таксама на прылеглай да жылых дамоў тэрыторыі, ініцыявала ўнясенне адпаведных дапаўненняў у праект дэкрэта «Аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння».

Прапановы ў праект дэкрэта прымаліся да 12 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера