Знайсці
28.07.2017 / 13:1424РусŁacБел

Беларусы перамаглі на спаборніцтвах элітнага спецназу

У падмаскоўнай Балашысе завяршыліся дзясятыя юбілейныя спаборніцтвы сіл спецыяльнага прызначэння войскаў Нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі па вайсковым трыятлоне.

Фота: СПБТ «Алмаз»

У спаборніцтвах удзельнічалі найлепшыя байцы ФСБ, МУС, ФС ВНГ і іншых сілавых ведамстваў Расіі, а таксама спецназаўцы з элітнага беларускага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».

Спаборніцтвы па трыятлоне ўключаюць тры асноўныя дысцыпліны: пераадоленне паласы перашкод, агнявая падрыхтоўка і вышынная падрыхтоўка. Трыятлон спецыяльнага прызначэння — гэта, хутчэй, нават не спорт, а імітацыя рэальных баявых дзеянняў, да якіх павінен быць гатовы кожны спецназавец.

Фота: СПБТ «Алмаз»

Фота: СПБТ «Алмаз»

Фота: СПБТ «Алмаз»

Таму выступаюць яны ў поўнай экіпіроўцы, якая важыць каля 30 кг: шлем, цяжкая бронекамізэлька, процігаз, радыёстанцыя, аптэчка, некалькі відаў зброі, ліхтары, гранаты, вада, насілкі і іншы тактычны рыштунак.

Для паспяховага фінішу тут адной фізічнай падрыхтоўкі недастаткова. Патрабуецца набор навыкаў і рэфлексаў, якімі валодаюць толькі супрацоўнікі, якія правялі папярэдні курс падрыхтоўкі. Па выніках двух этапаў журы ў чацвёрты раз запар прызнала пераможцам каманду СПБТ «Алмаз» МУС Беларусі, паведамляе партал TUT.BY.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера