Знайсці
28.07.2017 / 21:055РусŁacБел

Брытанскія навукоўцы распавялі пра ўплыў цукру на псіхіку

Навукоўцы ў Вялікабрытаніі выявілі, што павышанае ўжыванне цукру можа аказваць негатыўны ўплыў на псіхічнае здароўе чалавека, пры гэтым іх высновы былі тут жа раскрытыкаваныя, піша РІАН. 

Група даследчыкаў універсітэцкага каледжа Лондана апытала больш за восем тысяч чалавек аб іх спажыванні цукру. Рэспандэнтаў апытвалі з 1985 па 1988 гады, у наступныя гады яны час ад часу запаўнялі апытальныя лісты.

«Больш высокае ўжыванне цукру ў салодкіх прадуктах або напоях звязанае з павышанай імавернасцю захварэць на адно з распаўсюджаных расстройстваў псіхікі (CMD) у мужчын на працягу пяці гадоў», — гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным на партале Nature. Пад CMD маюцца на ўвазе такія станы, як дэпрэсія і трывога.

Прадстаўнік брытанскай дыеталагічнай асацыяцыі Кэтрын Колінз заявіла, што рэкамендацыі вучоных «не даказаныя», бо дадзеныя аб спажыванні цукру яны атрымлівалі са словаў рэспандэнтаў, і не ўлічваўся цукар у алкагольных напоях.

«Калі ўжываць менш свабодных цукроў, то гэта карысна для зубоў, можа быць, для вагі таксама. Але хіба гэта абарона ад дэпрэсіі? Гэта не даказана», — цытуе Колінз агенцтва Франс Прэс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера