Знайсці
27.07.2017 / 15:41РусŁacБел

Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў на Сусветных гульнях у Вроцлаве

Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў у першы тыдзень X Сусветных гульняў у польскім Вроцлаве, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Уладальніцай золата ў спаборніцтвах вадналыжніц стала беларуска Наталля Берднікава. У падводным плаванні на дыстанцыі 100 м у біластах залатая ўзнагарода Сусветных гульняў дасталася беларусу Дзмітрыю Гаўрылаву, таксама ён стаў трэцім у аналагічным заплыве на 50 м.

У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы два бронзавыя медалі ў актыве Кацярыны Галкінай — у практыкаваннях з мячом і стужкай. Спартыўныя акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі другое месца сярод змяшаных пар. Яшчэ адно срэбра ўзялі Юлія Івончык, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч у групавых практыкаваннях акрабатак.

Сусветныя гульні праводзяцца раз на чатыры гады па відах спорту, якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму. Цяперашнія спаборніцтвы дзясятыя па ліку, у іх праграму ўключаны 37 спартыўных дысцыплін. Фінішуюць юбілейныя гульні 30 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930