Знайсці
26.07.2017 / 22:261РусŁacБел

Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал ЧС па плаванні

Аляксандра Герасіменя, архіўнае фота.

Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал чэмпіянату свету па плаванні ў Будапешце (Венгрыя) на сваёй кароннай дыстанцыі - 50 м на спіне, паведамляе карэспандэнт БелТА. У паўфінале яна пераадолела дыстанцыю за 27,54 сек. Гэта трэцяе месца ў заплыве і сёмае па выніках двух паўфіналаў.

Найлепшы вынік паўфіналаў паказалі бразільская спартсменка, чэмпіёнка свету-2014 Эцьен Медэйраш - 27,18 сек., Яньхуа Фу з Кітая - 27,19 сек. і прадстаўніца ЗША Кэтлін Бэйкер - 27,48 сек. За ўзнагароды спартсменкі будуць змагацца 27 ліпеня.

Беларус Ілья Шымановіч ў фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам стаў восьмым з вынікам 27,27 сек. Залатую ўзнагароду заваяваў брытанец Адам Піці, пераадолеўшы дыстанцыю за 25,99 сек. Другое месца дасталася Джаан Гомесу Джуніара з Бразіліі, які фінішаваў з часам 26,52 сек. На трэцюю прыступку п'едэстала падняўся Камерон ван дэр Бург з вынікам 26,60 сек. (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка). Чэмпіянат свету па водных відах спорту завершыцца ў Будапешце 30 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера