Знайсці
25.07.2017 / 15:415РусŁacБел

На трасе Кіеў-Адэса беларусы сутыкнуліся з беларусамі, пацярпела восем чалавек

Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў ДТЗ пад Кіевам. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.

Аварыя адбылася каля 7.30 на 61-м км аўтатрасы Кіеў-Адэса. Сутыкнуліся тры аўтамабілі, пацярпелі 9 чалавек, сярод іх двое дзяцей. «Папярэдне высветлена, што кіроўца аўтамабіля Nissan з дзяржаўнымі нумарамі Беларусі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе здзейсніў сутыкненне з двума аўтамабілямі.

Аўтамабіль Saab, з дзяржнумарамі Беларусі, у салоне якога ехалі грамадзяне Беларусі, рухаўся ў кірунку Кіева. За ім ішлі аўтамабіль Mitsubishi з украінскімі дзяржнумарамі, у салоне якога таксама былі грамадзяне Беларусі. У гэты час ім насустрач выехаў аўтамабіль Nissan», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 9 чалавек. Пацярпелыя дастаўлены ў медустановы. Высвятляюцца абставіны здарэння.

— На шчасце, ні дзецям, ні дарослым нішто не пагражае. Дзяцей даставілі ў Васількаўскую бальніцу, дарослыя знаходзяцца ў бальніцы ў Белай Царкве. Толькі ў аднаго пацярпелага пераломы, — адзначылі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930