Знайсці
25.07.2017 / 14:326РусŁacБел

Славенія: славяне, якія жывуць як немцы

Уражаннямі ад гэтай цэнтральнаеўрапейскай краіны дзеліцца Максім Гаруноў. 

Наогул, у Славеніі рабіць няма чаго: гэта маленькая і сумная еўрапейская краіна, у якой нічога не адбываецца.

Цягнікі ходзяць секунда ў секунду, шафёры гавораць на англійскай, выдатны ўніверсітэт, кавярні з рагалікамі (гордыя славенцы не прызнаюць іншаземнага слова «croissant» — замест круасана ў іх ладны сялянскі «рогліч»). Гістарычны цэнтр — тры вуліцы і крэпасць. Па тэлевізары могуць гадзінамі распавядаць пра славенскую фаўну і спяваць народныя песні. Сумныя да пазяхання. Гэта нічым не адрозніваецца ад суседняй Аўстрыі.

— І нашто ты туды паехаў? — спытаеце вы. — Чаму не ў Аўстрыю? 

А я вам адкажу: таму што ў краіне размаўляюць на славенскай мове.

Карціна: я еду на вечаровым дызелі да станцыі Zidani Most. Цётка-кантралёрка ў калідоры спрачаецца з пасажырам. Я заплюшчваю вочы, слухаю яе інтанацыі — прабачце, але гэта маё дзяцінства: аўтобус Кіеў — Звянігарадка, мажныя ўкраінскія цёткі спрачаюцца з такой жа сельскай матрыярхальнай упэўненасцю.

Або мая маладосць: электрычка Смаленск — Віцебск, кантралёрка з цвёрдым, як гранітная скала, «чы», лае зайца-студэнта.

Я расплюшчваю вочы і бачу чысты цягнік, які ідзе па раскладзе, дагледжаныя палі і вёскі, як у рэкламе швейцарскага шакаладу. Мозг, зразумелая справа, ускрываецца. Гэта значыць, я паехаў у Славенію, каб убачыць славян, якія жывуць сумней, чым немцы.

Я іх убачыў і зараз думаю, што для славянскіх краін Славенія — гэта столь. Славянам ніколі не стаць немцамі і французамі. А славенцамі — можна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930