Знайсці
25.07.2017 / 13:55РусŁacБел

Depeche Mode узгадняюць новую дату канцэрта ў Мінску

— Так, мы сёння яшчэ абмяркоўваем перанос канцэрта. Дата ёсць, на 2018 год, - цяпер усё залежыць ад таго, ці складуцца ўсе тэхнічныя, лагістычныя і іншыя стыкоўкі для правядзення канцэрта. Калі дамоўленасць будзе дасягнутая, Depeche Mode адразу ж выступяць з афіцыйнай заявай, - пракаментаваў арганізатар канцэрта, дырэктар агенцтва «Атам М» Андрэй Аляксееў.

Канцэрт культавага гурту ў Мінску, які меўся адбыцца 17 ліпеня, адмяніўся, бо яго вакаліст Дэйв Гаан трапіў у шпіталь з кішачнай інфекцыяй.

У выпадку пераносу канцэрта ўсе квіткі на канцэрт Depeche Mode 17 ліпеня будуць сапраўдныя для новай даты.

Пры гэтым, пачынаючы з серады 26 ліпеня, усе ахвотныя могуць здаць свае квіткі, не чакаючы рашэння Depeche Mode.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера