Знайсці
25.07.2017 / 13:5611РусŁacБел

У Літве за шалёныя грошы скупляюць мухаморы

У шэрагу рэгіянальных газет і парталаў Літвы з'явіліся аб'явы, у якіх за кілаграм сушаных капялюшыкаў атрутных грыбоў прапануюць 150 еўра. Сам скупшчык кажа, што перапрадае мухаморы за мяжу, дзе яны запатрабаваныя праз свае гаючыя ўласцівасці, а вось фітатэрапеўт, фармацэўт Віргіліюс Скіркявічус адзначае, што мухамор валодае галюцынагеннымі ўласцівасцямі.

Прадаюць за мяжу

«Па ўсёй Літве скупляем сушаныя чырвоныя мухаморы. Кілаграм — 150 еўра», — з'явілася аб'ява ў адной з раённых газет у Лаздзіяй. Аўтар аб'явы Арнольдас Скірымас у інтэрв'ю DELFI кажа, што грыбы перапрадае. Ён выказаў задавальненне тым, што ў Літве ён адзін скупляе небяспечныя грыбы, таму канкурэнцыі няма, аднак і людзей, якія б збіралі падобны тып грыбоў, таксама не хапае. Так што гэты заробак яму складана назваць залатой жылай.

«Кошт вызначаны такі, каб людзі цікавіліся, тэлефанавалі. У мінулым годзе цана была ніжэйшай, аднак калі людзі пачалі збіраць, сушыць, то зразумелі, што гэта сур'ёзная праца, і не такая ўжо простая, як можа падацца», — кажа ён. Па словах прадпрымальніка, многае залежыць ад умоў надвор'я, грыбны ці негрыбны год і г.д. Ён кажа, што набытыя грыбы перапрадае за мяжой: «Самыя вялікія рынкі — аўстрыйскі, нямецкі і амерыканскі. Скажам, у Аўстрыі ёсць людзі або сем'і, цэлыя сямейныя прадпрыемствы, дзе цяжка адрозніць, ці з'яўляюцца яны юрыдычнай асобай, ці проста гэта група людзей, занятых у нетрадыцыйнай медыцыне, якія і скупляюць сыравіну».

Вельмі небяспечны грыб

Тым часам шматгадовы прэзідэнт асацыяцыі грыбаводаў і перапрацоўшчыкаў Гінтаўтас Мілюс не чуў, каб хто-небудзь у Літве скупляў мухаморы. «Я памятаю, у дзяцінстве мухаморы мы збіралі для адпужвання мух, калі не хапала хімікатаў. Нейкім чынам грыбы выціскалі і палівалі сцены, але ў астатнім я не чуў, каб хтосьці іх скупляў», — сказаў ён.

Г. Мілюса скупка мухамораў вельмі здзівіла, таму што гэта вельмі атрутны грыб. «Я чуў пра яго гаючыя якасці, але я не магу сказаць канкрэтна. Напэўна, кожную атруту разумна можна выкарыстоўваць, каб атрымаць нешта карыснае, але я лічу, што гэта вельмі складаная рэч. Нават дотык да мухамора можа мець сур'ёзныя наступствы, трэба доўга мыць рукі», — адзначае эксперт.

Фітатэрапеўт, фармацэўт Віргініюс Скмркявічус прызнаецца: першая думка, якая да яго прыйшла, калі ён пачуў аб скупцы чырвоных мухамораў, іх галюцынагенны эфект. «Гэты грыб выклікае галюцынацыі. І толькі пасля гэтага мы можам гаварыць пра яго гаючыя ўласцівасці. Такім чынам, усё гэта дзіўна. У тых, хто скупляе, могуць быць іншыя тлумачэнні, я не хачу нікога падазраваць. Хоць мне цікава, навошта купляць, бо гэта не група навукоўцаў, якая скупляе грыбы, каб рабіць нейкія даследаванні. Нехта гэта проста так прыдумаў. Але я не хачу нікога падазраваць», — паўтарыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930