Знайсці
25.07.2017 / 13:421РусŁacБел

«Мемарыял» паведаміў пра зніклых чачэнцаў, якіх, меркавана, расстралялі

Праваабаронцы пацвердзілі затрыманне 13 чалавек у Чачні, якія, па дадзеных «Новай газеты», пазней былі «спантанна» расстраляныя ў Грозным, паведамляе dw.com.

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» пацвердзіў затрыманне ў Чачні 13 чалавек, якія, па дадзеных «Новай газеты», пазней былі расстраляныя. Яны былі затрыманыя 17—18 снежня 2016 года або ў студзені 2017 года, паведамляецца на сайце арганізацыі ў панядзелак, 24 чэрвеня.

Лёс і месцазнаходжанне 9 з іх застаецца невядомым іх сваякам, суседзям і знаёмым. Яшчэ аб адным затрыманым сваякам неафіцыйна паведамілі, што ён «памёр ад сардэчнага прыступу», паведамляюць праваабаронцы. Яшчэ пра траіх у праваабарончым цэнтры пакуль не маюць ніякіх дадатковых звестак.

«Гэтая інфармацыя ўскосна пацвярджае паведамленне «Новай газеты» аб бяссудным пакаранні. Адзіны спосаб пераканаўча абвергнуць такія падазрэнні — паказаць усіх гэтых людзей жывымі», — сказана ў паведамленні «Мемарыялу».

Спіс 27 чалавек, меркавана расстраляных у Грозным, «Новая газета» апублікавала 9 ліпеня. Паводле яе інфармацыі, яны былі «спантанна» расстраляныя ў ноч на 26 студзеня 2017 года ў Грозным пасля затрымання паліцыяй.

«Гэтыя людзі былі затрыманыя падчас некалькіх спецаперацый, праведзеных у Чачні пасля 17 снежня 2016 года. Ім не прад'яўлялася ніякіх афіцыйных абвінавачванняў. У дачыненні да гэтых людзей, як, уласна, і ў выпадку з геямі, хутчэй за ўсё, было прынята рашэнне аб ліквідацыі», — паведамляла выданне. Па дадзеных газеты, гаворка можа ісці аб 56 жыхарах рэспублікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера