Знайсці
25.07.2017 / 11:5598РусŁacБел

Сёстры, што жывуць з адным мужчынам, вырашылі зацяжарыць адначасова

Ганна і Люсі Дэкінк, «самыя падобныя блізняткі» з аўстралійскага горада Пэрта, заявілі пра сваё рашэнне завесці дзяцей. Яны вырашылі адначасова зацяжарыць ад свайго бойфрэнда Бэна Байрна, з якім жывуць разам ужо пяць гадоў, перадае Daily Mail.

Блізняткі, якія зрабілі мноства аднолькавых пластычных аперацый на 250 тысяч даляраў, ужо раней расказвалі пра тое, што дзеляць ложак з адным каханым мужчынам, з якім хочуць узаконіць адносіны. Цяпер яны маюць намер дзейнічаць далей і адначасова ад яго зацяжарыць.

Захацець — гэта адно, але вось як пракруціць гэта з чыста фізіялагічнага пункту гледжання? Гэтым пытаннем сёстры заклапочаныя найбольш. Думка пра тое, што адна здолее зацяжарыць, а другая не, і ўсё гэта адбудзецца не адначасова, прыводзіць сясцёр у роспач. Аднак яны разумеюць, што гэта прырода і пракантраляваць гэты працэс практычна немагчыма.

Акрамя таго, у Ганны, Люсі і іх знаёмых узнікае мноства іншых пытанняў: кім будуць прыходзіцца нованароджаныя адно аднаму, ці будуць яны выглядаць аднолькава. Сёстры маюць намер завесці дзяцей нягледзячы ні на што, яны нават разглядаюць варыянты са штучным апладненнем.

Сёстры распавялі выданню Daily Mail прычыну, па якой яны хочуць зацяжарыць разам. Абедзве яны прывыклі, што іх целы выглядаюць аднолькава, і нават у гэты перыяд жыцця яны проста не могуць адрознівацца адна ад адной. Яны вельмі блізкія духоўна, таму хочуць перажыць гэты досвед разам.

Дзяўчаты сутыкнуліся з шырокай крытыкай на свой адрас з нагоды таго, што яны жывуць утрох, з адным мужчынам, аднак сёстрам на гэта напляваць. «Гэта наша жыццё, гэта нашы целы, і мы робім тое, што нам хочацца і што мы лічым патрэбным», — кажуць яны.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930