Знайсці
25.07.2017 / 11:364РусŁacБел

Віктар Шніп. Сёння я выдаў супрацоўнікам адной з мінскіх сталовак прусака, і яго забілі

24.07.2017. Сёння я выдаў супрацоўнікам адной з мінскіх сталовак прусака, і яго забілі. Прусак сноўдаўся па сцяне каля століка, за які я сеў паабедаць, але тут жа ўстаў і перасеў падалей. У сталоўцы было нямала людзей. Некаторыя бачылі прусака і ўсміхаліся, распавядалі (я чуў) розныя гісторыі пра прусакоў. Столік каля сцяны з прусаком доўга не пуставаў. За яго селі два мужчыны. Адразу заўважылі прусака і пачалі ўсміхацца. Я думаў, што нехта з іх зараз падыме гвалт і ў сталоўцы пачнецца невядома што. Не. Мужчыны спакойна елі, нібыта побач з імі прусака не было. А ён поўзаў па сцяне і варушыў вусамі. Паабедаўшы, я панёс посуд здаваць для мыцця, дзе паклікаў супрацоўніцу сталоўкі і прашаптаў: «У вас там па сцяне прусак гуляе…» «Ай-яй-яй! Спасіба! Спасіба! Света, бяжы хутчэй, там прусак па сцяне гуляе!»—звярнулася пажылая жанчына да маладзейшай, якая тут жа, схапіўшы анучу, пабегла ў залу.

Віктар Шніп, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031