Знайсці
25.07.2017 / 10:374РусŁacБел

У нетрах Месяца знайшлі ваду

Міжнародны калектыў планетолагаў высветліў, што ў нетрах Месяца ёсць вада. Адпаведнае даследаванне апублікавана ў часопісе Nature Geoscience.

Спецыялісты вывучылі дадзеныя, атрыманыя з індыйскага месяцовага спадарожніка Chandrayaan-1. З дапамогай спектральнага аналізу быў вызначаны хімічны склад старажытных вулканічных адкладаў на паверхні нябеснага цела, якія выявіліся багатыя вадой.

Вонкі вада разам з вулканічнымі пародамі, як мяркуюць навукоўцы, трапіла з нетраў Месяца ў старажытнасці. Гэта даказвае, што яны і цяпер ёю поўныя.

Вулканічныя часціцы ўтрымліваюць, паводле ацэнак даследчыкаў, каля 0,05 % (па масе) вады. Спецыялісты мяркуюць, што вада можа быць вынятая і выкарыстаная ў планаваных месяцовых місіях.

Навукоўцы не ведаюць дакладнага паходжання вады ў нетрах зямнога спадарожніка. Раней яе сляды ў нябесным целе былі выяўленыя місіямі Apollo, падчас якіх на Зямлю дастаўляліся ўзоры грунту. Акрамя таго, вадзяны лёд змяшчаецца ў прыцемненых кратэрах на полюсах Месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930