Знайсці
25.07.2017 / 09:564РусŁacБел

Незвычайны выступ у Мінску: гурт Re1ikt даў канцэрт у піжамах ФОТА

Незвычайны канцэрт ва ўтульнай хатняй атмасферы адбыўся ў сталічнай прасторы «Кватэрнік» у нядзелю.

Музыкі гурта Re1ikt апрануліся ў халаты і нават піжамны касцюм дыназаўра ды прэзентавалі слухачам свае найлепшыя кампазіцыі ў цікавых камерных аранжыроўках на базе студыі «МузШок». Звычайна там людзі вучацца граць на музычных інструментах, але час ад часу школа ператвараеца ў канцэртную пляцоўку, дзе ў фармаце кватэрніка граюць вядомыя беларускія музыкі.

«Калі мы пераехалі з Гомеля ў Мінск, дык давалі шмат «кватэрнікаў» проста ў сябе дома. Людзям вельмі падабаліся тыя канцэрты. А як мы даўно ўжо нічога падобнага не рабілі, вырашылі прыгадаць тыя часы, каб зноў блізка паўзаеміцца з нашымі слухачамі. Насамрэч жа гэта быў паўнацэнны акустычны канцэрт, але найперш мы намагаліся стварыць утульную хатнюю атмасферу: па-свойску апрануліся, запалілі лямпы-начнікі, частаваліся гарбатай з печывам», — кажа лідар гурта бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Трэба адзначыць, што публіцы быў па сэрцы такі фармат імпрэзы, калі можна ўладкавацца на пледзе ды замовіць любімую песню, а таксама запытацца ў музыкаў пра што заўгодна.

Наступны выступ Re1ikt адбудзецца 12 жніўня ў гістарычным цэнтры Мінска ў рамках праекту «Пешеходка». Гэта будзе вялікі сольны дабрачынны канцэрт з вольным уваходам.

Re1ikt — гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з'яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930