Знайсці
25.07.2017 / 10:1244РусŁacБел

Ліст чытача: называйце правільна — Дзень дэсантніка, а не ВДВ!

«2 жніўня адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень дэсантнікаў і Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, — нагадвае «Нашай Ніве» ў лісце наш чытач Аляксей. — Cілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — новы род войскаў Узброеных сілаў нашай краіны. Пунктам адліку ССА лічыцца стварэнне 01.08.2007 Камандавання ССА.

ССА УС РБ сапраўды з'яўляюцца носьбітамі традыцый Паветрана-дэсантных войскаў СССР. Але пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі дэсантныя падраздзяленні нашай краіны мелі асобнае развіццё, асобную гісторыю, — нагадвае чытач Аляксей. — У сувязі з інфармацыйнай падачай адносна святкавання дня Дэсантніка і ССА прашу:

1) Правільна ужываць назву свята — Дзень дэсантнікаў і Сіл спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь, але не Дзень ВДВ, камандуючы ССА, а не камандуючы ВДВ, дэсантнік, а не вэдэвэшнік і г.д.

Усе гэтыя памылкі былі ў публікацыях беларускіх СМІ і здзіўляюць сваёй непрафесійнасцю.

Памылка ўжывання назвы ВДВ у тым, што да сучаснай Беларусі яна фактычна не мае дачынення. ВДВ было ў СССР і засталося ў РФ. У Беларусі ВДВ спыніла сваё існаванне ў 1995 г. і былі рэарганізаваны ў Мабільныя сілы УС РБ, у 2007 — у ССА. Сімвалічнае перайменаванне ў мінулым годзе 38 і 103 асобных мабільных брыгад у 38 асобную дэсантна-штурмавую і 103 асобную паветрана-дэсантную не дае падстаў для выдумкі паветра-дэсантных войскаў Беларусі.

2) Не рабіць акцэнт на фантанах (дурной модзе, якая прыйшла са святкаванняў у Маскве ў 1990-х гадах) і гуляннях п'яных грамадзян. Вядома, што ў Беларусі ужываецца шмат алкаголю, любое свята звязанае з ужываннем алкаголю. Але журналісты ідуць да найбліжэйшага фантана і будуюць навіну на інтэрв'ю з п'яным грамадзянінам у цяльняшцы. Гэта нізкі ўзровень.

Справа не ў цэнзуры. Гэтым самым карэспандэнт абражае прыстойную большасць дэсантнікаў. Навіна пра дзень дэсантніка павінна выклікаць гонар за нашы ССА, а не фармаваць агіду. Нашы Узброеныя сілы — гэта мы з вамі.

У Беларусі праводзяцца афіцыйныя святкаванні (Мінск, Брэст, Віцебск, Мар'іна Горка, Баравуха і г.д.). Калі ласка, наведайце, зірніце на гонар нашага войска.

Са святам, беларускі дэсант і спецназ!»

Даслаў чытач Аляксей

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930