Знайсці
25.07.2017 / 09:3016РусŁacБел

Праект: рэцэпты на лінзы будуць выдавацца на год

Кантактныя лінзы неўзабаве можна будзе купляць толькі па рэцэпце доктара, які будзе дзейнічаць на працягу года, паведамілі ў РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя».

Міністэрства аховы здароўя рыхтуецца вынесці на грамадскае абмеркаванне пытанне аб абмежаванні продажу кантактных лінзаў без рэцэпту лекара. 

«Кантактныя лінзы (мяккія, жорсткія, каляровыя, з дыяптрыйнасцю і без) з'яўляюцца медыцынскімі вырабамі і патрабуюць абавязковай кансультацыі спецыяліста — доктара-афтальмолага, а таксама дакладнага выканання паказанняў да назначэння і правілаў падбору з улікам індывідуальных асаблівасцяў, характарыстык рэфракцыі і супрацьпаказанняў», — паведамілі Sputnik у Цэнтры экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя.

Як падкрэсліў суразмоўца, нашэнне лінзаў без дыёптрый нясе дадатковую рызыку, бо пацыент не знаёмы з правіламі апрацоўкі, нашэння і захоўвання лінзаў.

«Для набыцця кантактных лінзаў неабходны агляд доктара-афтальмолага раз на год. Рэцэпт на кантактныя лінзы, таксама як і на акуляры карыгіруючыя, дзейнічае адзін год. Такім чынам, па гэтым рэцэпце пацыент можа набываць кантактныя лінзы на працягу года», — адзначылі ў РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя».

Рэцэптурны продаж кантактных лінзаў, запэўніў суразмоўца агенцтва, не ўскладніць працэс куплі лінзаў для беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930