Знайсці
25.07.2017 / 08:462РусŁacБел

Кіроўцам у Расіі дадуць права выбіраць літары і лічбы дзяржнумара

МУС Расіі запланавала новаўвядзенне, дзякуючы якому кіроўцы, купляючы новую машыну ў аўтадылераў, змогуць самастойна выбраць спалучэнне лічбаў і літар у дзяржнумар, паведамляюць СМІ.

Адпаведная норма закладзена ў новай рэдакцыі законапраекта «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі транспартных сродкаў». Гэты дакумент, як чакаецца, у хуткім часе павінен паступіць у Дзярждуму.

Аўтаўладальнікі змогуць самі выбіраць нумар, аднак у дакуменце не ўдакладняецца, як гэта будзе адбывацца. Механізм правядзення працэдуры вызначыць урад. У законапраекце прапісана магчымасць атрымаць нумары на новы аўтамабіль проста ў аўтасалоне. Паслуга па рэгістрацыі машыны будзе платная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930