Знайсці
24.07.2017 / 23:006РусŁacБел

ПАСЕ асудзіла два новыя смяротныя прысуды ў Беларусі

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы асудзіла вынясенне двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. «Прыйшоў час спыніць гэта», — гаворыцца ў сумеснай заяве спецдакладчыкаў ПАСЕ па адмене смяротнага пакарання Іва Круштана і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

«Парламенцкая асамблея зноў і зноў пацвярджае сваё абсалютнае непрыняцце смяротнага пакарання, якое разглядае як акт катаванняў і бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання і, бясспрэчна, як самае сур'ёзнае з усіх парушэнняў правоў чалавека», — сказана ў заяве.

«Мы яшчэ раз заклікаем беларускія ўлады далучыцца да еўрапейскай сям'і абаліцыяністаў, увёўшы ў тэрміновым парадку мараторый на смяротнае пакаранне. Нішто ў Канстытуцыі ці заканадаўстве Беларусі не перашкаджае прэзідэнту Лукашэнку ці парламенту зрабіць гэты крок», —цытуе заяву TUT.by.

21 ліпеня ў Магілёве былі асуджаныя на расстрэл двое «чорных рыэлтараў»: Ігар Гершанкоў і Сямён Беражны. Яшчэ два фігуранта справы атрымалі доўгія тэрміны зняволення: Таццяна Гершанкова — 24 гады, Барыс Калеснікаў — 22 гады і 1 месяц.

У той жа дзень з заклікам увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд і прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае смяротнае пакаранне, але не гатовая мяняць сваё заканадаўства. Аргументуючы гэта ўдзельнікам сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Аляксандр Лукашэнка спасылаецца на вынікі рэферэндума 20-гадовай даўніны: «Нас заклікаюць да адмены смяротнага пакарання. Мы гэтыя прапановы чуем, і не толькі чуем. Але супраць волі народа, пераважная частка якога на рэферэндуме выказалася за яго захаванне, ні адна дзяржава пайсці не можа. Ні адна цывілізаванае еўрапейская дзяржава».

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930