Знайсці
24.07.2017 / 20:584РусŁacБел

Гнездаванне стэпавага луня адзначанае ў Беларусі ўпершыню за 101 год

У Магілёўскім раёне адзначаны на гнездаванні стэпавы лунь — від, які ў апошні раз гняздзіўся ў Беларусі 101 год таму, паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Фатограф-анімаліст з Магілёва Уладзімір Бондар у сярэдзіне ліпеня сфатаграфаваў самку стэпавага луня — надзвычай рэдкай для Беларусі птушкі, апошні даказаны выпадак гнездавання якой адзначаны ў нашай краіне ў 1916 годзе.

Луні — група драпежных птушак, якія гняздуюцца на зямлі. Памер еўрапейскай папуляцыі стэпавага луня ацэньваецца ўсяго ў 600-2140 пар. Від знік з гнездавання ў Румыніі, а таксама, як мяркуецца, ва Украіне і Малдове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930