Знайсці
24.07.2017 / 18:298РусŁacБел

У Фінляндыі стварылі вакцыну супраць цукровага дыябету

Спецыялісты кампаніі Vactech, якая размешчаная ў Фінляндыі і займаецца даследаваннем цукровага дыябету першага тыпу, прадставілі вакцыну, якая, магчыма, будзе здольная прадухіліць развіццё хваробы. 

У аснове распрацоўкі ляжыць даследаванне, якое праходзіла ва ўніверсітэтах чатырох буйных фінскіх гарадоў з 1994 года. На гэты момант вакцына паспяхова прайшла выпрабаванні на мышах, і навукоўцы з Vactech рыхтуюцца да поўнамаштабнага даследавання з удзелам людзей, якое будзе доўжыцца ад 2 да 4 гадоў.

Калі эфектыўнасць новага сродка будзе даказаная, то аўтары атрымаюць ліцэнзію на яго продаж, на што таксама сыдзе нямала часу. Нават пры самым удалым збегу абставінаў выхад на рынак зойме больш за 8 гадоў. Акрамя таго, кіраўніцтва Vactech заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з амерыканскай кампаніяй Provention Bio з мэтай дадатковага фінансавання і паскарэння працы над лекамі.

Сама вакцына будзе абараняць чалавека ад пэўных інфекцый, выкліканых некаторымі энтэравірусамі. Менавіта з-за іх, па словах навукоўцаў, і развіваецца шэраг паражэнняў, якія прыводзяць да развіцця цукроўкі. Такім чынам, можна дамагчыся таго, што вялікая колькасць чалавек не атрымае гэтага захворвання ў будучыні.

ІП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930