Знайсці
24.07.2017 / 17:0447РусŁacБел

«Радыё Свабода» больш не радыё — скарачаецца каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне, застануцца толькі навіны

Адзін з рэдактараў беларускай службы амерыканскага «Радыё Свабода» Франак Вячорка паведаміў, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэрагу праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15—20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжы Свабоды», «Беларуская Атлантыда».

«Мы спыняем каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне. Гэта такая стратэгія на агульнае скарачэнне эфіру, застаюцца толькі навіны і адна перадача. Усё чаму? Бо мы пераходзім на іншыя, лічбавыя платформы», — сказаў Вячорка «Нашай Ніве».

Таксама ён дадаў, што фінансаванне вяшчання скарочанае амерыканцамі.

Цяпер «Радыё Свабода» плануе больш увагі надаваць відэа і сацыяльным сеткам.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930