Знайсці
24.07.2017 / 16:3943РусŁacБел

Віцэ-прэм’ер Сямашка: «Мы з украінцамі адзін народ. У нас адна мова, гісторыя, ментальнасць»

Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка даў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ з нагоды візіту Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іншых чыноўнікаў ва Украіну.

Вядучы «Контураў» Ілля Коласаў спытаўся ў Сямашкі, што з’яўляецца тым фундаментам, якія забяспечвае «спакойнае развіццё дзвюх краін».

«Мы эканомікі, якія ўзаемна дапаўняць адна адну. І, як казаў прэзідэнт, мы па-сутнасці адзін народ па сваёй гісторыі. Нам лёгка размаўляць адно з адным, у нас агульная мова, агульная ментальнасць. Агульнае бачанне. Можа быць мы сёння крышачку разышліся: у іх рыначная больш эканоміка, у нас — дзяржаўнае рэгуляванне», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Уладзіміру Сямашку 67 гадоў, ён родам з Калінкавіч Гомельскай вобласці. Ад 2003 — намеснік прэм’ер-міністра. Ад 2003 да 2014 — першы віцэ-прэм’ер.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930