Знайсці
24.07.2017 / 14:5815РусŁacБел

Пяць беларусаў трапілі ў расійскі спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. Хто яны?

У сярэдзіне чэрвеня быў апублікаваны новы расійскі спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў. У ім знаходзяцца як грамадзяне Расіі, гэтак і замежнікі.

У спісе знайшлося пяцёра беларусаў. Адметна, што ўсе яны змешчаныя ў спіс «расійскіх фізічных асобоў». Гэта значыць, што сваю дзейнасць яны вялі на тэрыторыі Расіі. Гэтак сама ў спісе багата ўкраінцаў, грузінаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Агулам у гэты спіс трапіла больш за 7 тысяч чалавек.

Кірыл Сілівончык

Самы вядомы з фігурантаў спісу. Кірыл Сілівончык — ураджэнец вёскі Здудзічы Светлагорскага раёна. Па іроніі лёсу, адтуль таксама паходзяць былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка і экс-кіраўнік АНТ Рыгор Кісель.

Сілівончык працаваў сістэмным адміністратарам на абарончым прадпрыемстве ў Ніжнім Ноўгарадзе. У снежні 2014 года ён быў арыштаваны за рэпосты праўкраінскіх суполак Укантакце.

Маскоўскі вайсковы акружны суд асудзіў Сілівончыка да двух гадоў калоніі-пасялення па артыкуле 205.2 «Публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці». У снежні 2016 Сілівончык вярнуўся ў Беларусь.

Дзмітрый Паўлаў

Стваральнік ультраправай арганізацыі Misantropic Division Belarus. Гэтая арганізацыя прапагандуе нацысцкія погляды, філіялы MD ёсць па ўсёй Еўропе. Паўлаў шмат дапамагаў добраахвотным украінскім батальёнам на ўсходзе Украіны.

Сам Паўлаў працаваў у аддзеле ліцэнзіявання EPAM Systems. У Беларусі яго некалькі разоў затрымлівалі супрацоўнікі сілавых ведамстваў, але так і не выставілі крымінальнае абвінавачванне.

У выніку Паўлаў разам з жонкай з’ехаў у Германію. Некалькі разоў у расійскіх СМІ запускаліся фэйкі аб смерці Паўлава, але яны не пацвердзіліся.

Аляксандр Шагун

Літаральна 19 ліпеня Навасібірскі абласны суд апраўдаў 25-гадовага ўраджэнца Смаргоні. Гэтая справа цягнулася больш за 4 гады.

Шагуна абвінавачвалі ў прапагандзе экстрэмізму. Справа тычылася допісаў у сацыяльных сетцы Укантакце ў перыяд ад 2008 да 2010. Гэта былі відэа і графічныя матэрыялы, што тычыліся ку-клус-клана, Гітлера.

Крымінальная справа была заведзеная па артыкуле 282.1 «Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці». «Там былі дастаткова далікатныя рэчы. Калі яны выйдуць вонку, то будзе выглядаць нядобра», — запэўніў адвакат Шагуна.

У маі 2015 года Шагуна асудзілі да 240 гадзін абавязковых работ. Аднак справа была накіраваная на пераразгляд. Сёлета Шагуна апраўдалі.

Бацька Шагуна кажа, што сыну гэтай «сфабрыкаванай» справай зламалі жыццё. Ён быў вымушаны сысці з пятага курса ўніверсітэта, не трапіў у войска, не знайшоў працу, а таксама ўсе чатыры гады не мог выязджаць з Навасібірска.

Павел Новікаў

31-гадовы ўраджэнец Гомеля. На ягоных старонках у сацыяльных сетках стаіць караценькі статус «Сяджу». Пры гэтым Павел зрэдку ўмудраецца нават посціць фотаздымкі турэмнага быту. Магчыма, гэта так званая «хімія», таму рэжым больш вольны.

Сваякі Паўла Новікава жывуць у Беларусі і Расіі. Ніхто з іх не хоча размаўляць пра падрабязнасці крымінальнай справы. «Мы нічога не ведаем», — у адзін голас кажуць яны. У Беларусі ў вёсцы жыве мама Паўла.

Калі праглядзець суполкі, на якія падпісаны Новікаў, то там няма ні палітычных, ні нацысцкіх. Гэта ў асноўным суполкі кшталту «Тэрыторыя сапраўдных мужчын», а таксама падпіскі на прыгожых дзяўчат. Месца жыхарства Новікава пазначаная Масква.

Статусы таксама не самыя адметныя: «Я кайфую». Праз паўтара месяца: «Усё, не хачу болей кайфаваць. Стаміўся».

Аляксандр Жалязінскі

Пра пятага беларускага экстрэміста невядома ўвогуле нічога, апроч таго, што яму 31 год і родам з Калінкавічаў Гомельскай вобласці.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930