Знайсці
24.07.2017 / 14:135РусŁacБел

Крывавая нядзеля: за суткі на дарогах загінулі 4 чалавекі ФОТА

23 ліпеня, фактычна на працягу сутак, на беларускіх дарогах у некалькіх ДТЗ загінулі 4 чалавекі.

У ноч на 23 ліпеня ў Маладзечанскім раёне адбылася аварыя: аўтамабіль «Жыгулі» ўрэзаўся ў дрэва. Загінула 37-гадовая пасажырка аўто. Ані кіроўца, ані пасажырка не былі прышпіленыя. Мужчыну, які быў за стырном, дэблакавалі ратавальнікі.

Пазней высветлілася, што кіроўца быў пазбаўлены правоў. Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа, мужчыну пагражае да 5 гадоў.

Ноччу з 23 на 24 ліпеня падобнае ДТЗ здарылася ў Краснапольскім раёне: у дрэва ўрэзаўся аўтамабіль Opel.

Загінуў 15-гадовы хлопец, які быў на пасажырскім месцы.

Раніцай 23 ліпеня жорсткая аварыя здарылася ў Лагойскім раёне. Грузавік (аўтапоезд) сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Фальксваген». Кіроўца «Фальксвагена» загінуў. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Папярэдне вядома, што кіроўца грузавіка выехаў на сустрэчную паласу.

Яшчэ адно ДТЗ здарылася на трасе Р1.

Кіроўца «Сітраэна» ўляцеў у металічны адбойнік. Загінула 54-гадовая пасажырка.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера