Знайсці
24.07.2017 / 16:4113РусŁacБел

Двухтонная месяц-рыба, якая хавалася на працягу 130 гадоў ад вачэй чалавецтва, нарэшце знойдзеная

Яе высачыла аспірантка Мар'яна Найгард з аўстралійскага Універсітэта Мэрдака.

Месяц-рыбу (лац. Mola) шукалі чатыры гады, на працягу якіх Мар'яна збірала ўзоры месяц-рыб з розных частак Зямлі. У выніку яна прааналізавала 150 узораў ДНК, каб вылучыць чатыры віды, якія ўваходзяць у род Mola.

Тры з іх — Masturus lanceolatus, Mola mola і Mola ramsayi — былі вядомыя навукоўцам раней, а чацвёрты від аказаўся новым. Ён атрымаў назву Mola tecta. Гэты від рыб сустракаецца ва ўмераных і цёплых водах па ўсім свеце: ад Ісландыі да паўднёвых астравоў Вялікае Курыльскае грады.

Яе сціснутае з бакоў цела нагадвае дыск; спінны і анальны плаўнікі не маюць калючак; хваставы плаўнік згублены — замест яго развіта скурная зморшчына, а сама скура пакрыта дробнымі касцянымі бугаркамі.

Мар'яна тлумачыць, што месяц-рыбы велізарныя, плаваюць у глыбінях у адзіноцтве і практычна няўлоўныя, паколькі жывуць у тых частках акіяна, куды людзі не дабіраюцца. Mola апускаецца на сотні метраў, каб карміцца, а затым ненадоўга з'яўляецца на паверхні, каб пагрэцца ў промнях сонца. Адсюль у англійскай мове паўстала іх назва «сонца-рыба».

Mola — самая цяжкая касцёвая рыба ў свеце. Найбуйнейшыя асобіны могуць дасягаць 4 м у даўжыню і вагі 2270 кг, перадае The Daily Mail.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930