Знайсці
24.07.2017 / 16:1518РусŁacБел

Названыя тры спосабы падоўжыць жыццё на 12 гадоў

Медыкі з Інстытута дэмаграфічных даследаванняў імя Макса Планка ў Нямеччыне прасачылі за здароўем 14 000 чалавек ва ўзросце ад 50 да 89 гадоў, каб даведацца, як падоўжыць жыццё, паведамляе The Daily Mail.

Жанчыны, ведучы здаровы лад жыцця, могуць разлічваць на дадатковы дзясятак гадоў, а мужчыны — на 11 гадоў.

Адмовіцца ад курэння, падтрымліваць вагу ў норме і піць умераныя колькасці лёгкага алкаголю — вось тры спосабы, якія дапамогуць дамагчыся такіх вынікаў. Само па сабе ўжыванне алкаголю ва ўмераных колькасцях дадае вам сем гадоў.

Каб дапамагчы гэта высветліць, удзельнікі даследавання праходзілі апытанні кожныя два гады ў перыяд з 1998 па 2012 гады, адказваючы на пытанні аб ладзе жыцця.

Дадзеныя па ўсіх апытанняў даследчыкі старанна збіралі і аналізавалі, каб параўнаць з дадзенымі па насельніцтве ў цэлым. 

Медыкі, спасылаючыся на вынікі даследавання, настойліва рэкамендуюць адмовіцца ад «рызыкоўных» паводзінаў у састарэлым узросце, каб нагнаць дадатковыя гады жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930