Знайсці
24.07.2017 / 09:309РусŁacБел

Навуковы кіраўнік Пуціна стаў даляравым мільярдэрам

Рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта Уладзімір Літвіненка, пад кіраўніцтвам якога Уладзімір Пуцін абараніў ў 1997 годзе кандыдацкую дысертацыю, стаў даляравым мільярдэрам.

Як пішуць «Ведомості», па стане на 21 ліпеня 2017 года цана пакета акцый у кампаніі «Фосагра», які належыць Літвіненку, дасягнула 59,9 мільярда рублёў, што складала 1 мільярд 10 мільёнаў даляраў.

У красавіку 2017 года Літвіненка давёў сваю долю ў «Фосагра» да 19,35% акцый, сцвярджае газета, адзначаючы таксама, што свае першыя акцыі ў кампаніі рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта атрымаў за падтрымку справы «ЮКАСа».

Уладзімір Літвіненка шмат гадоў запар узначальвае спіс рэктараў расійскіх ВНУ з самым высокім прыбыткам, адзначае газета. Так, у 2016-м годзе Літвіненкі задэклараваў прыбытак у 195,5 мільёна рублёў, у той час як прыбытак наступнага за ім у спісе рэктара РАНХіГС (Расійская акадэмія народнай гаспадаркі) Уладзіміра Мау склаў 64,5 млн рублёў.

У лік актываў, якія належаць Літвіненку або прыпісваюцца яму і яго сям'і, у розны час уваходзілі фірмы, што спецыялізуюцца на вытворчасці шпалаў і ўгнаенняў, дрэваапрацоўцы. Акрамя таго, паведамлялася, што Літвіненка валодае элітнай нерухомасцю ў Санкт-Пецярбургу.

А тэма кандыдатскай дысертацыі Пуціна была такая: «Стратэгічнае планаванне рэпрадукцыі мінеральна-сыравіннай базы рэгіёна ва ўмовах фарміравання рынкавых адносінаў: Санкт-Пецярбург і Ленінградская вобласць».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930