Знайсці
24.07.2017 / 08:126РусŁacБел

Каля берагоў Ісландыі знайшлі карабель з золатам нацыстаў

Супрацоўнікі брытанскай кампаніі Advanced Marine Services (AMS) выявілі скрыню з золатам на нямецкім судне, якое патанула ў пачатку Другой сусветнай вайны. Знаходка была зробленая каля берагоў Ісландыі, паведамляе ў нядзелю газета The Sun.

Паводле інфармацыі выдання, у скрыні, знойдзенай у паштовым пакоі на грузавым судне SS Minden, можа знаходзіцца да 4 тон каштоўнага металу, як мяркуецца вывезенага з амерыканскіх банкаў. Супрацоўнікі AMS маюць намер адвезці золата ў Вялікабрытанію і запыталі ў ісландскага ўрада дазволу на тое, каб выразаць адтуліну ў фюзеляжы сухагруза і падняць скрыню на паверхню.

Германскі карабель SS Minden выйшаў з Бразіліі ў Нямеччыну 6 верасня 1939 года, залаты груз на яго борце быў прывезены супрацоўнікамі банка Banco Germanico - даччыным падраздзяленнем Германскага Дрэздэнскага банка, паведамляе газета Daily Mail. 24 верасня таго ж года судна затанула прыкладна за 190 км на паўднёвы ўсход ад берагоў Ісландыі. Адзначаецца, што Адольф Гітлер мог загадаць затапіць судна, калі яго заўважылі караблі брытанскага флоту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930